Amnesty International занепакоеная затрыманнямі беларусаў ва Ўкраіне

2010 2010-11-09T14:28:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Amnesty International ва Ўкраіне выступіла з заявай у справе затрымання беларускіх і ўкраінскіх грамадзян у Жытоміры па падозранні у распаўсюдзе наркотыкаў. Праваабаронцы заклікалі ўкраінскую ўладу правесці аператыўнае і бесстаронняе расследаванне дзеянняў міліцыянтаў.

У прыватнасці, Amnesty International вымагае расследаваць факты збіцця Арцёма Дубскага і Ігара Коктыша работнікамі міліцыі. Таксама праваабаронцы звяртаюць увагу на тое, што міліцыянты трапілі ў кватэру без належнага дазволу і з выкарыстаннем падману. Акрамя таго, Amnesty International, заклікае ўлады забяспечыць ўнясенне зменаў да Адміністрацыйнага кодэксу, каб гарантаваць доступ да адваката ўсім затрыманым з самага пачатку.

Нагадаем, Ігар Коктыш, Ірына Цюцюнік, Таццяна і Віталь Цішчанкі, Арцём Дубскі і Аляксей Закшэўскі былі затрыманыя 3 лістапада ў Жытоміры. Вызвалілі іх толькі ўвечары 6 лістапада пасля таго, як іх адвакат сустрэўся з пракурорам вобласці з патрабаваннем убачыць затрыманых.

"Гэты выпадак падкрэслівае даўно наяўную праблему ва Ўкраіне, што людзі, затрыманыя згодна з Адміністрацыйным кодэксам, могуць утрымлівацца міліцыяй трое сутак без доступу да адваката. Яны з'яўляюцца пазбаўленымі асноўных гарантый, якія могуць абараніць іх ад ужывання катаванняў і іншых формаў жорсткіх паводзінаў", - адзначаецца ў заяве Amnesty International.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international