Затрыманне падчас прыезду Лукашэнкі

2010 2010-11-08T10:43:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

6 лістапада больш за чатыры гадзіны ўтрымлівалі ў Ленінскім адзьдзеле міліцыі Магілёва актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Валянціна Лабачова. Яго затрымалі ля Палацу гімнастыкі, які адкрываў Аляксандар Лукашэнка.

Паводле хлопца, ён і трое ягоных сяброў зьбіраліся ўзьняць на паветраных шарыках некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, каб іх змаглі пабачыць тыя, хто прыйшоў на адкрыцьцё.

“Да нас падышлі супрацоўнікі нейкіх спэцслужбаў у цывільным. Агледзелі нашыя рэчы. У мяне былі шарыкі й сьцягі. Усіх нас пасадзілі ў машыну й адвезьлі ў адзьдзел міліцыі. Маіх сяброў неўзабаве выпусьцілі. Мяне ж трымалі ад 11 гадзіны да 15.30 пакуль за мной не прыехала маці. Сьцягі й шарыкі міліцыянты канфіскавалі. Што будзе са мной далей яны не сказалі”, - паведаміў "Свабодзе" Валянцін Лабачоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international