Мазырскі выканкам: “Працоўныя групы” не павінны цікавіць назіральнікаў

2010 2010-11-09T11:57:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mazyr-adkaz-vykan-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мазырскі райвыканкам адмовіўся прадаставіць назіральніку Уладзіміру Целяпуну рашэнне аб ўтварэнні гэтак званых “працоўных груп”, якія фактычна прызначылі ўсіх людзей ва ўчастковыя камісіі, палічыўшы, што права на атрыманне інфармацыі “не ущемлено”.

Праваабаронца Уладзімір Целяпун накіраваў ліст на імя старшыні Мазырскага райвыканкама, у якім прасіў прадаставіць рашэнне па ўтварэнні “працоўнай группы”, яе складу, паўнамоцтвах, кампетэнцыі  па разгляду дакументаў, датычных выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адпаведнасці  Выбарчаму кодэксу Рэспублікі Беларусь, працэдуру разгляду кандыдатур на ўключэнне ў склад участковых выбарчых камісіяў гэтай «працоўнай групай», тлумачэнняў і рэкамендацыі, а таксама згодна якіх заканадаўчых актаў магчыма ажыццявіць назіранне за дзейнасцю гэтай “працоўнай групы”. Хаця само рашэнне №1202 ад 28 верасня аб утварэнні “працоўнай групы” Уладзімір Целяпун адшукаў у кутку выбаршчыка ў райвыканкаме, у дакуменце адсутнічаў дадатак №5 са спісам прозвішчаў тых, хто ў гэтую групу ўваходзіць.

На днях Уладзімір Целяпун атрымаў адказ на свай зварот за подпісам першага намесніка старшыні Мазырскага райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А. І. Цітка. У лісце – адмова прадаставіць інфармацыю. Тлумачыцца яна тым, што “данное распоряжение не относится к категории документов, определённых Избирательным кодексом РБ и Законом РБ “О местном управлении и самоуправлении” для обязательного размещения в средствах массовой информации для ознакомления населения административно-территориальной единицы и является рабочим документом Мозырского районного исполнительного комитета”. Чыноўнікі райвыканкама запэўніваюць, што “рабочая группа рассматривала проект решения (аб уключэнні ва ўчастковыя камісіі) совместно с членами исполнительного комитета, с участием которых и проходило обсуждение кандидатур».

Правааборонцу параілі вывучыць свае правы і абавязкі ў артыкуле 13 ВК РБ, у якім “указано, какие материалы и документы может получать наблюдатель, аккредитованный в территориальной избирательной комиссии”. У адказе сцвярджаецца, што “документы и материалы исполнительного комитета к данной категории не относятся».

А апошні аргумент у лісце райвыканкама гучыць так: “В соответствии со ст. 34 Конституции РБ Вам было обеспечено право на получение, хранение и распространение информации об образовании участковых избирательных комиссий, участков для голосования по выборам Президента РБ. Вы были допущены на заседание районного исполнительного комитета, получили информацию о результатах выдвижения и включения в составы участковых комиссий и разместили данные сведения на сайтах в Интернете. На основании вышеизложенного, Мозырский исполнительный комитет считает, что ваши права не ущемлены”.

Праваабаронца Уладзімір Целяпун лічыць, што адказ райвыканкама “яскрава паказвае недасканаласць артыкула 13 ВК РБ у адносінах да назіральнікаў, хаця частка 1 артыкула 13 канкрэтна агучвае, што выбарчы працэс павінен адбывацца адкрыта і галосна”.

Па словах Целяпуна, назіральнік таксама з'яўляецца проста грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, і ў адносінах да яго павінны выконвацца ўсе патрабаванні законаў, якія закранаюць законныя правы і інтарэсы грамадзян. “У артыкуле 34 Канстытуцыі РБ, які згадвае райвыканкам у сваім лісце, таксама гаворыцца: "Дзяржаўные органы, грамадскія аб’яднанні, службовыя асобы абавязаны даць грамадзяніну РБ магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць яго правы і законныя інтарэсы", - кажа праваабаронца.

Па яго словах, гэтага патрабавання Канстытуцыі РБ Мазырскі райвыканкам ў сваім адказе не выканаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international