У Горадні выйшаў на свабоду намесьнік кіраўніка гарадзенскага гарадзкога штабу Аляксандра Мілінкевіча Вадзім Саранчукоў

2006 2006-03-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 сакавіка раніцай Вадзім Саранчукоў пакінуў міліцэйскі сьпецпрыёмнік, дзе ён правёў пяць дзён нібыта за дробнае хуліганства.
Нагадаем, што першага сакавіка актывіст быў затрыманы міліцыянтамі ў цывільным, а на наступны дзень судзьдзя Людміла Жук Кастрычніцкага раённага суду вынесла рашэньне аб адміністратыўным пакараньні тэрмінам пяцёра сутак.

Калегі Вадзіма лічылі, што гэта было зроблена, каб ён ня здолеў паехаць на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам і выбарцамі, якая адбылася ў Менску 2 сакавіка, а таксама каб ён ня ўдзельнічаў у арганізацыі сустрэчы з кандыдатам на прэзыдэнта ў Горадні, якая мела месца 4 сакавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international