Маладэчна: Рашэнне суда - традыцыйнае

2010 2010-11-09T11:08:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-sud-kamisii-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 лістапада у Маладэчне адбыўся суд па разгляду скаргі Маладэчанскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ і ГА БНФ”Адраджэнне” на рашэнне райвыканкама па фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій. Суд у задавальненні скаргі адмовіў.

Судовае разбіральніцтва доўжылася цэлы дзень. На судзе інтарэсы Партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэнне” прадстаўлялі Тадэвуш Шусціцкі, а таксама праваабаронцы Эдуард Баланчук і Алесь Капуцкі. У скарзе яны прасілі: адмяніць рашэнне райвыканкама па фарміраванню ўчастковых камісій, запатрабаваць ад райвыканкама дакументы, датычныя фарміравання УВК, уключыць у склад камісій вылучэнцаў Партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэнне”, а таксама выключыць са складу камісій прадстаўнікоў, пры вылучэнні якіх выяўлены парушэнні. Ад імя райвыканкама на судзе выступаў начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы Ігар Гарановіч, які прымаў непасрэдны ўдзел у стварэнні так званага праекта складу камісій.

Эдуард Баланчук спрабаваў даведацца ў прадстаўніка райвыканкама, як фарміраваліся камісіі, па якіх крытэрыях выбіралі прадстаўнікоў. Спадар Гарановіч адказаў, што, па ягоным асабістым перакананні, сябры камісій павінны быць найперш маладымі і здаровымі. Чаму тады ў камісіі было ўключана 47 сяброў аб’яднання ветэранаў – спадар Гаруновіч адказаць дакладна не змог. Таксама засталося незразумела, чаму ў склад камісій не ўвайшлі прадстаўнікі Партыі БНФ і ГА БНФ ”Адраджэнне”, сярод якіх ёсць і маладыя, і кваліфікаваныя.

На судзе таксама высветлілася, што спісаў камісій прадстаўнікам суб’ектаў, якія вылучылі сваіх сяброў у камісіі, у райвыканкаме не выдавалі таму, што “не хапіла часу дапрацаваць гэтыя дакументы, бо адпаведны аддзел быў заняты падрыхтоўкай да Усебеларускага сходу”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства