Калінкавічы: Не прызнаны подпісы за Рымашэўскага і Цярэшчанку

2010 2010-11-09T10:45:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stopp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 лістапада адбылася паседжанне Калінкавіцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта, на якім разглядаўся і агучваўся канчатковы вынік праверкі подпісаў, сабраных за прэтэндэнтаў у прэзідэнты Беларусі. Усе сабраныя подпісы за Лукашэнку прызнаныя сапраўднымі, за Цярэшчанку і Рымашэўскага не прызнаны ніводны аўтограф калінкавічан.

Як паведаміў назіральнік у Калінкавіцкай раённай камісіі Дзяніс Рабянок, за Цярэшчанку было здадзена 422 подпісы. З адабраных для першай праверкі 84 подпісаў – 82 прызнаны несапраўднымі. З 63 подпісаў, адабраных для дадатковай праверкі, усе былі “забракаваныя”. Асноўнымі парушэннямі сталі: фіктыўныя подпісы (ад імя неіснуючых асоб), подпісы, узятыя ў непаўналетніх, з несапраўднымі пашпартнымі дадзенымі. Камісія вымушана была прызнаць, што ўсе 422 подпісы за Цярэшчанку - несапраўдныя.

Праверка 652 подпісаў, сабраных за Рымашэўскага, развівалася па такому ж сцэнару. З адабраных першым разам 130 подпісаў і другім 98 подпісаў - усе аказаліся несапраўднымі. Парушэнні выяўлены такія ж, як і ў Цярэшчанкі. Трэба дадаць, што асноўная маса подпісаў і за Цярэшчанку, і за Рымашэўскага была “ўзята” ў адных і тых жа людзей. Таксама ў камісію паступілі заявы ад некалькіх грамадзян, чые дадзеныя ёсць у падпісных лістах, якія сцвярджалі, што не падпісваліся ні за Цярэшчанку, ні за Рымашэўскага. У выніку – усе подпісы за Рымашэўскага камісія “забракавала”.

У Някляева з 654 здадзеных подпісаў толькі 7 аказаліся несапраўднымі, астатнія 647 подпісаў прызнаны і будуць улічвацца.

За Саннікава ўсе 58 подпісаў, якія паступілі ў камісію, прызнаны сапраўднымі. Такія ж вынікі паказала праверка подпісаў за вылучэнне Міхалевіча – за яго будуць ўлічвацца ўсе 43 сабраныя ў раёне подпісы.

Ініцыятыўная група Лукашэнкі здала 6 818 подпісаў. Першая праверка сябраў камісіі, якая адабрала 1 364 подпісы, усе прызнала сапраўднымі. У выніку камісія залічыла ўсе сабраныя подпісы за Лукашэнку.

Калінкавіцкай раённай камісіяй былі складзены і падпісаны адпаведныя пратаколы, далучаны ўсе матэрыялы праверкі: адказы з пашпартнага стала, заявы грамадзян і іншыя дакументы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international