Барысаў. ТВК прызнала сапраўднымі подпісы за дзесяць прэтэндэнтаў

2010 2010-11-09T09:56:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/podpisy-zbor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Усе дзесяць ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, якія падавалі падпісныя лісты ў Барысаўскую ТВК, могуць уздыхнуць спакойна: колькасць несапраўдных подпісаў не перавысіла 15 адсоткаў, а за некаторых прэтэндэнтаў і зусім раўнялася нулю.

Асабліва пастараліся ініцыятыўныя групы Уса, Кастусёва, Някляева, Саннікава, Рымашэўскага і Лукашэнкі: праверка не выявіла ў іх ніводнага несапраўднага подпісу. 0,2 адсоткі несапраўдных подпісаў (а дакладней - адну з правераных 497) было выяўлена ў падпісных лістах за Раманчука.

У падпісных лістах за Цярэшчанку, Міхалевіча і Статкевіча падчас праверак была выяўлена невялікая колькасць несапраўдных подпісаў, якая не перавысіла 15 адсоткаў ад правераных.

Лідэрамі па колькасці здадзеных подпісаў былі ініцыятыўныя групы Лукашэнкі (11 365 подпісаў), Някляева (5339 подпісаў), Міхалевіча (4434 подпісаў). Найменшая колькасць подпісаў была здадзена на праверку ад Рымашэўскага - 65.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international