Бялынічы: Забракаваны подпісы за Аляксея Міхалевіча

2010 2010-11-09T09:40:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vyrvich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Незалежны журналіст Барыс Вырвіч

Незалежны журналіст Барыс Вырвіч

Раніцай 8 лістапада адбылося пасяджэнне Бялыніцкай раённай камісіі, на якім было разгледжана пытанне аб выніках праверкі подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Камісія праверыла подпісы, якія былі пададзены сябрамі ініцыятыўных груп за вылучэнне патэнцыйных кандыдатаў Рыгора Кастусёва, Аляксандра Лукашэнкі, Віталія Рымашэўскага, Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава і Аляксея Міхалевіча. Па выніках праверкі 20 % подпісаў у пяці прэтэндэнтаў у кандыдаты ніякіх пытанняў у камісіі не ўзнікла. Таму члены Бялыніцкай выбарчай камісіі аднагалосна прызналі сапраўднымі ўсе подпісы, пададзеныя за наступных патэнцыйных кандыдатаў: Рыгора Кастусёва – 116 подпісаў, Аляксандра Лукашэнку – 4441, Віталія Рымашэўскага – 99, Уладзіміра Някляева – 150, Андрэя Саннікава – 24 подпісы.

Праверку подпісаў, пададзеных за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксея Міхалевіча, камісія вымушана была ажыццяўляць двойчы. Спачатку было адабрана 4 падпісных лісты з 13 подпісамі з агульных 65, якія былі сабраныя сябрамі ініцыятыўнай групы Аляксея Міхалевіча ў Бялыніцкім раёне. У выніку праверкі несапраўднымі былі прызнаныя 2 подпісы з 13, што склала 15,4 % ад подпісаў, адабраных для праверкі. Таму Бялыніцкая раённая камісія на пасяджэнні 7 кастрычніка адабрала яшчэ адзін падпісны ліст з 10 подпісамі, аддадзенымі выбаршчыкамі за вылучэнне Аляксея Міхалевіча. У выніку праверкі 4 подпісы з 10 аказалісь не сапраўднымі. Усяго з 23 правераных подпісаў несапраўднымі былі прызнаныя 6 подпісаў, альбо 26 %. Бялыніцкая раённая камісія аднагалосна пастанавіла спыніць праверку подпісаў, пададзеных за вылучэнне Аляксея Міхалевіча ў Бялыніцкім раёне і вырашыла іх не ўлічваць.

Сітуацыю каментуе назіральнік Барыс Вырвіч:

- Я меў магчымасць назіраць за правядзеннем праверкі подпісаў, пададзеных за прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксея Міхалевіча ў Бялыніцкім раёне і магу сказаць, што пры праверцы подпісаў за яго вылучэнне члены камісіі працавалі добрасумленна і не прадузята. Недобрасумленна спрацавалі якраз члены ініцыятыўнай групы Аляксея Міхалевіча, якія збіралі подпісы за яго вылучэнне ў Бялынічах і ўнеслі ў падпісныя лісты несапраўдныя звесткі пра грамадзян, быццам бы аддаўшых подпісы за тое, каб ён стаў кандыдатам у прэзідэнты.

“Праваабыронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international