МЗС Украіны запатрабавала ад беларускіх уладаў Беларусі тлумачэньняў у сувязі з адмоваю шасьці грамадзянам Украіны ва ўезьдзе на тэрыторыю Беларусі

2006 2006-03-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Гэты крок беларускага боку, – гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы ўкраінскага МЗС, – парушае права грамадзянаў Украіны на свабодны ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, які гарантуецца адпаведным двухбаковым пагадненьнем ад 1992 году”.

Міністэрства замежных справаў Украіны патрабуе ад беларускіх уладаў правесьці належнае расьсьледаваньне інцыдэнту і падаць Украіне вычарпальныя тлумачэньні.

Нагадаем, што 2 сакавіка былі выдаленыя з Беларусі прадстаўнікі ўкраінскай арганізацыі “Пара” на чале з дарадцам прэзыдэнта Віктара Юшчанка Удалам Каськівым.

Шасьці журналістам, якія прыляцелі ў Менск разам з імі і таксама былі пад пагрозай дэпартацыі, ўдалося ўгаварыць КДБ пакінуць іх у Менску.

Учора ў аэрапорце ўсю ўкраінскую дэлегацыю сустрэла чацьвёра супрацоўнікаў спэцпадразьдзяленьня “Альфа” КДБ Беларусі. Кіраваў працэдурай палкоўнік КДБ Аляксандар Жарскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international