Аляксандар Казулін накіраваў заяву генэральнаму пракурору з патрабаваньнем прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці тых, хто зьбіваў яго самога, ягоных паплечнікаў і журналістаў

2006 2006-03-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін накіраваў адпаведную заяву генэральнаму пракурору, у якой ён засьведчыў фізычныя пашкоджаньні, нанесеныя яму камандзірам спэцназу Міністэрства ўнутраных справаў Дзьмітрыем Паўлічэнкам і ягонымі падначаленымі. Ён патрабуе прыцягнуць гэтых людзей да крымінальнай адказнасьці.

Аляксандар Казулін таксама абараняе актывіста свайго перадвыбарчага штабу Юрыя Радзівіла, машына якога была абстраляная чалавекам у цывільным. Разам з назіральнікамі ад АБСЭ ён наведаў сёньня пракурора Маскоўскага раёну, дзе даў свае паказаньні ў справе ўчорашняга абстрэлу машыны актывіста перадвыбарчага штабу Юрыя Радзівіла: “Мы далі пракурору факты і фатаздымкі, дзе ўсё гэта бачна. Там бачна, хто быў ініцыятарам і ўжыў зброю. Ужываньне зброі ў мірны час ёсьць злачынствам. А за злачынства трэба караць па ўсёй строгасьці закону. Але тут міліцыянты спрабуюць выкруціцца з гэтай, для іх вельмі непрыемнай, сітуацыі”.

Падначалены палкоўніка Паўлічэнкі абстраляў машыну спадара Радзівіла каля пастарунку міліцыі, дзе знаходзіўся Аляксандар Казулін. У гэты час там адбывалася затрыманьне паплечнікаў кандыдата. На Юрыя Радзівіла заведзеная крымінальная справа па артыкуле “Непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі”, і цяпер ён затрыманы.

З рэзкім асуджэньнем учорашніх дзеяньняў беларускіх уладаў у адносінах да Аляксандра Казуліна, ягоных паплечнікаў і журналістаў выступілі ўрады ЗША, Літвы, Аўстрыі і кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу.

Кандыдат Казулін запісаў сёньня тэкст свайго радыёвыступу перад выбарцамі, у якім чарговы раз рэзка крытыкаваў палітыку цяперашняга кіраўніцтва, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international