Узровень свабоды слова ў Беларусі застаецца надзвычай нізкім

2010 2010-11-08T07:37:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра тое сведчыць рэйтынг свабоды прэсы 2010, які апублікавала міжнародная недзяржаўная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў”, якая выступае за свабоду слова ва ўсім свеце і змагаецца за вызваленне журналістаў, якія сталі вязнямі праз сваю прафесійную дзейнасць.

Права чалавека свабодна выражаць свае думкі ўзгадваецца ў арт. 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, арт. 10 Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў і інш. У Беларусі “свабода меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выражэнне” гарантуецца арт. 33 Канстытуцыі. Аднак рэчаіснасць не адпавядае найвышэйшаму закону дзяржавы.

Узровень свабоды прэсы ў краіне на працягу многіх гадоў застаецца вельмі нізкім. Часовая лібералізацыя ў 2009 годзе не дала плённых вынікаў, а перад выбарамі 2010 ціск на СМІ толькі ўзмацніўся. “Рэпарцёры без межаў” традыцыйна занепакоеныя абмежаваннем свабоды слова ў Беларусі. Паводле рэйтынгу свабоды прэсы 2010 Беларусь набрала 57 пунктаў і знаходзіцца на 154 месцы сярод 178 краін. У суседніх дзяржавах сітуацыя са свабодай СМІ значна лепшая. На старонцы Freedom House – незалежнай арганізацыі, якая садзейнічае пашырэнню свабоды ва ўсім свеце – добра апісаная сітуацыя ў краіне: “нягледзячы на канстытуцыйныя палажэнні аб свабодзе СМІ, крытыка прэзідэнта і ўраду лічыцца крымінальным злачынствам, “няправільныя” перакананні могуць прывесці да турэмнага зняволення ці да атрымання вялікіх штрафаў. Суддзі і міліцыя выкарыстоўваюць палітызываныя рашэнні для пераследу незалежнай прэсы на працягу года. Новы драконаўскі закон аб СМІ, прыняты ў лютым 2009 года, прымушае ўсе сродкі масавай інфармацыі рэгістравацца ў Міністэрстве інфармацыі. Ураду стала прасцей адмаўляць у акрэдытацыі журналістам.”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international