Гродна: Затрыманні сяброў Партыі БНФ

2010 2010-11-08T01:38:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/partyja_bnf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 лістапада ўвечары амаль адначасова ў розных месцах былі затрыманы актывісты гарадской арганізацыі Партыі БНФ – Вадзім Саранчукоў і Максім Губарэвіч. Старшыня Гродзенскай арганізацыі Вадзім Саранчукоў быў затрыманы памежнікамі на пагранічным пераходзе Прывалка, калі вяртаўся ў Беларусь з Літвы. Саранчукова трымалі на мяжы дзве з паловай гадзіны. У яго правялі асабісты дагляд рэчаў і прымусілі запоўніць мытную дэкларацыю, пасля чаго нарэшце ўпусцілі ў краіну.

Максіма Губарэвіча чарговы раз затрымалі на чыгуначным вакзале, калі ён вяртаўся дадому з партыйнага офісу па вуліцы Будзёнага. Міліцыянты знайшлі ў заплечніку актывіста беларускі спеўнік і некаторы час раіліся па рацыях з начальствам. Не атрымаўшы ўказанняў затрымліваць Губарэвіча, яго адпусцілі.

І Саранчукоў, і Губарэвіч – актыўныя ўдзельнікі выбарчага штабу прэтэндэнта ў кандыдаты Рыгора Кастусёва.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international