viasna on patreon

Рашэнні судоў – прадказальныя

2010 2010-11-07T23:33:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бяроза: “Парушэнняў у фармаванні ўчастковых камісій Бярозаўскім райвыканкамам няма”

“Парушэнняў у фармаванні ўчастковых камісій Бярозаўскім райвыканкамам няма,”- такое рашэнне суда  Бярозаўскага раёна ў выніку разгляду скарг Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ на неўключэнне 10 прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. Усе 10 скарг былі разгледжаны ў адным судовым працэсе.

Старшыня суда Бярозаўскага раёна Вадзім Мазоль даволі падрабязна правёў разгляд усіх матэрыялаў па справе. Дзякуючы гэтаму можна было даведацца некаторыя падрабязнасці фармавання ўчастковых камісій у Бярозаўскім раёне.

Як высветлілася падчас судовага паседжання, у склад камісій, у якія не ўключылі прадстаўнікоў Партыі БНФ, не былі ўключаны і іншыя вылучэнцы. Так, у склад участковай камісіі ўчастка для галасавання №2 не была ўключана не толькі прадстаўніца Партыі БНФ Таццяна Тарасевіч, але і прадстаўніца “Беларускага саюза жанчын” А. Вяроха (праўда, яна была другою вылучэнкай гэтай арганізацыі, а іншую — І.Валевіч — у склад камісіі ўключылі). На іншых выбарчых участках “вертыкаль” падрыхтавала дакументы больш дасканала. Ва ўчастковыя камісіі не былі ўключаны (разам з прадстаўнікамі Партыі БНФ) на выбарчым участку №3 — 3 вылучэнцы, №4 — 3, №5 — 4, №10 — 4, №11 (дзе ад Партыі БНФ і шляхам збору подпісаў вылучалася спн. Тамара Шчапёткіна) — аж 6 (ад розных падраздзяленняў Бярозаўскай цэнтральнай раённай бальніцы), №14 — 4, №16 — 4, №17 — 3 (адзін нават ад “Белай Русі” не быў уключаны ў склад камісіі), №29 — 3. Праўда, засталося нявысветленым, ці быў такі “аншлаг” на іншых участках.

Завяршыўся суд прадказальна: скаргі Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ не былі задаволены. Суддзя В.Мазоль уключыў у сваё рашэнне вялізныя цытаты артыкулаў з Выбарчага кодэкса РБ, што значна зацягнула прыняццё і зачытванне самога рашэння.

 

Брэст: Суд адхіліў скаргі абласной арганізацыі АГП на неўключэнне ва ўчастковыя камісіі

Па словах Мікалая Каўша, кіраўніка абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі на Брэстчыне, прычынай для падачы скарг у судовыя інстанцыі стаў той факт, што адміністрацыі Маскоўскага і Ленінскага раёнаў абласнога цэнтра задаволілі заяўкі толькі на трох з трынаццаці прапанаваных АГП кандыдатур для ўключэння ва ўчастковыя выбаркамы. 

У скаргах сцвярджалася, што неўключэнне вылучэнцаў ад АГП  з'яўляецца парушэннем некаторых палажэнняў Канстытуцыі РБ, Закона “Аб палітычных партыях” і Выбарчага кодэкса. Зыходзячы з гэтага, аўтары скарг патрабавалі, каб рашэнні, прынятыя адміністрацыямі Ленінскага і Маскоўскага раёнаў Брэста па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій, былі адменены ў судовым парадку і прыняты новыя (ва ўстаноўленым законам парадку).

Як распавёў М.Коўш, суды абодвух раёнаў горада 6 лістапада адмовілі ў задавальненні скарг, што расцэньваецца актывістамі АГП як падрыхтоўка да чарговай “элегантнай перамогі” Аляксандра Лукашэнкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства