viasna on patreon

Бяроза: Назіральнікам адведзена роля «вясельных генералаў»

2010 2010-11-07T21:57:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/naziranniezabaronena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі былі вылучаны бярозаўскімі выбаршчыкамі ў якасці назіральнікаў ў раённую выбарчую камісію. Яны пісьмова прасілі камісію паведамляць ім пра ўсе паседжанні, а таксама прадставіць магчымасць назіраць за праверкай подпісаў у падпісных лістах.

Бярозаўская раённая камісія пайшла насустрач просьбе назіральнікаў, але не ва ўсім: ім пісьмова паведамілі пра паседжанне, дзе будуць разглядацца матэрыялы праверкі дакладанасці подпісаў, але саму праверку камісія ўжо правяла ў рабочым парадку. “Згодна з артыкулам 13 Выбарчага кодэкса, -  піша старшыня раённай выбарчай камісіі Аляксандр Неліповіч, - зарэгістраваны назіральнік можа прысутнічаць толькі на паседжаннях раённай камісіі”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства