viasna on patreon

Баранавічы: ЦВК рэкамендавала камісіям інфармаваць пра правядзенне паседжанняў

2010 2010-11-07T20:59:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-gousha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша

Сяргей Гоўша

6 лістапада назіральнік Сяргей Гоўша (на здымку) атрымаў з ЦВК адказ на сваю скаргу,  у якой абскарджваў непрадастаўленне тэрытарыяльнай камісіяй інфармацыі пра дату і час правядзення паседжання. Пры гэтым ЦВК не дала прававой ацэнкі дзеянням Баранавіцкай гарадской камісіі, паведаміўшы толькі, што па фактах, выкладзеных у скарзе, была праведзена праверка.

Сяргей Гоўша прапаноўваў таксама ўнесці дапаўненні ў Пастанову Цэнтральнай выбарчай камісіі ад 15 верасня 2010г. ”з тым, каб тэрытарыяльныя і ўчастковыя выбарчыя камісіі ў абавязковым парадку інфармавалі акрэдытаваных пры іх назіральнікаў аб даце і часе правядзення сваіх пасяджэнняў. Лідзія Ярмошына ў сваім адказе назіральніку паведаміла, што ЦВК рэкамендуе тэрытарыяльным выбарчым камісіям інфармацыю пра дату і час правядзення паседжанняў размяшчаць папярэдне на сайтах выканкамаў ці вывешваць спецыяльныя аб’явы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства