viasna on patreon

Барысаў. Пярвічка прафсаюза РЭП падала ў суд на Барысаўскі райвыканкам

2010 2010-11-07T20:24:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysau-pahabau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У газеце Барысаўскага райвыканкама ў суботу былі апублікаваны спісы сяброў 112 участковых камісій. У іх складзе няма ніводнага апазіцыянера. Незалежны прафсаюз РЭП, які дэлегаваў у камісіі дзевяць прадстаўнікоў, аспрэчвае гэтае рашэнне ў Барысаўскім раённым судзе.

Як распавёў старшыня Барысаўскай гарадской першаснай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Мікалай Пахабаў (на здымку), кандыдатуры дзевяці прадстаўнікоў арганізацыі нават не разглядаліся на паседжанні 3 лістапада. “Нам паведамілі з Барысаўскага райвыканкама, што прадстаўнікі пярвічкі РЭП не могуць быць сябрамі камісій па той прычыне, што, нібыта першасная арганізацыя мае права вылучаць толькі аднаго чалавека і толькі ў тую камісію, якая ўключае ў сябе вуліцу, дзе зарэгістравана арганізацыя. Але паводле растлумачэнняў, прынятых ЦВК 15 верасня 2010 года, пярвічка можа дэлегаваць неабмежаваную колькасць прадстаўнікоў у любыя ўчастковыя камісіі горада”.

У сувязі з гэтым Барысаўская пярвічка РЭП у суботу, 6 кастрычніка, падала скаргу ў Барысаўскі раённы суд на рашэнне райвыканкама. Паседжанне прызначана на панядзелак.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства