Бяроза: Улёткі пра байкот аказаліся ў ідэолагаў

2010 2010-11-07T18:04:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bajkot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амаль 5 тысяч улётак з заклікам да байкоту прэзідэнцкіх выбараў былі канфіскаваны супрацоўнікамі Бярозаўскага РАУС у Андрэя Кавалевіча, сына кіраўніцы раённай суполкай КХП БНФ Галіны Кавалевіч. Гэта адбылося, калі сын з маці ішлі па вуліцы па дарозе дадому. На вуліцы Альшэўскага да іх пад’ехала міліцэйская аўтамашына, з якой выйшлі некалькі супрацоўнікаў міліцыі і прапанавалі Андрэю Кавалевічу праехаць разам з імі. У аддзяленні ў актывіста быў канфіскаваны пакет з улёткамі, якія былі без выходных дадзеных. Быў складзены адпаведны пратакол.

Як стала вядома пазней, супрацоўнікі міліцыі перадалі пакет з улёткамі ў ідэалагічную службу Бярозаўскага райвыканкама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international