Магілёўшчына: З мінулых выбараў склад участковых камісій не змяніўся

2010 2010-11-07T17:19:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vyrvich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Незалежны журналіст Барыс Вырвіч

Незалежны журналіст Барыс Вырвіч

Раённыя газеты Бялыніцкага, Круглянскага і Шклоўскага раёнаў пачалі публікацыю спісаў сяброў участковых камісій па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пры ўважлівым разглядзе высветлілася, што склад гэтых камісій амаль не змяніўся з мясцовых выбараў, якія прайшлі 25 красавіка гэтага года.

Гаворыць назіральнік пры Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Барыс Вырвіч:

- Я з’яўляюся выдаўцом незалежнай маланакладнай газеты “Рэгіён”, якая распаўсюджваецца на тэрыторыі Бялыніцкага, Круглянскага і Шклоўскага раёнаў, таму заўсёды імкнуся ўважліва адсочваць падзеі, якія адбываюцца ў нашым рэгіёне. Калі я параўнаў склад участковых камісій для галасавання на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах і тых жа ўчастковых камісій на мясцовых выбарах, што прайшлі ў красавіку гэтага года, высветлілася, што ён змяніўся вельмі нязначна. Такая карціна назіраецца ва ўсіх трох раёнах нашага рэгіёна, ёсць камісіі, дзе не памянялася ні аднаго чалавека, у іншых адбылася замена аднаго-дзвюх. Больш за тое, у Бялыніцкім раёне склад многіх участковых камісій змяніўся вельмі нязначна нават у параўнанні з 2008 годам, калі адбывалісь выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Так, на Савецкім № 1 і Калінінскім № 3 участках для галасавання ў г. п. Бялынічы па 13 чалавек з 17 працавалі ў складзе камісій пад час выбараў у Палату прадстаўнікоў, у Вішоўскім № 6 і Малакудзінскім № 10 – па 10 з агульнай колькасці ў трынаццаць членаў камісій і г.д.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international