viasna on patreon

Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Саюз праваслаўнай моладзі імя сьвятога Георгія Пераможцы

2006 2006-03-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе http://www.belngo.info 3 сакавіка, у Вярхоўным судзе Беларусі адбылося паседжаньне па справе аб ліквідацыі Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня "Саюз праваслаўнай моладзі імя Сьвятога Георгія Пераможцы". Іск аб ліквідацыі ў Вярхоўны суд быў перададзены Міністэрствам юстыцыі. На паседжаньні гэтую дзяржаўную ўстанову прадстаўляў спэцыяліст упраўленьня грамадзкіх арагнізацыяў Мінюсту Яўген Какуша.

На момант ліквідацыі "Саюз праваслаўнай моладзі" ачольваў вядомы грамадзкі дзеяч Мікола Астрэйка. На паседжаньні сябраў арганізацыі не было, аднак, як паведаміла судзьдзя, падчас папярэдніх слуханьняў М. Астрэйка прызнаў наяўнасьць парушэньняў — адсутнасьць альбо неадпаведнае закону выкарыстаньне юрыдычнага адрасу. З гэтай нагоды Мінюстам Саюзу было двойчы вынесенае пісьмовае папярэджаньне, але парушэньне не было выпраўленае, таму суд ацаніў яго як "грубае" і, на падставе п. 5 арт. 24 Закону аб грамадзкіх аб’яднаньнях, ГА "Саюз праваслаўнай моладзі імя Сьвятога Георгія Пераможцы" ліквідаваў.

Варта адзначыць, што грамадзкае аб’яднаньне было зарэгістраванае 12 красавіка 1999 году. Рашэньне аб ліквідацыі вынесла судзьдзя Вярхоўнага суду Ларыса Філіманіхіна. Мікола Астрэйка ня змог прысутнічаць на паседжаньні, бо, як вядома, знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства