Бабруйск: Старшыня гарвыканкама хоча разнастаіць выбары відовішчамі і шоў

2010 2010-11-05T17:17:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tancy-moladz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У свежым нумары № 88 газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” ад 5 лістапада выйшаў артыкул пад назвай “Политинформацией не обойдемся…”. У ім невядомы аўтар раскрывае сакрэты паседжання гарвыканкама, прысвечанага  “стану і мерам па арганізацыі і правядзенню інфармацыйна-тлумачальнай і агітацыйна-прапагандысцкай працы ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення выбараў”.   

Аказалася, што ў Бабруйску працуе 291 інфармацыйна-прапагандысцкая група суб’ектаў гаспадарання ў працоўных калектывах і навучальных установах, і яшчэ 27 – “тлумачаць і прапагандуюць ад імя і па даручэнню адміністрацый раёнаў і гарвыканкама”. Дапамагаюць ім у гэтым мясцовыя СМІ, у тым ліку афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы, а таксама “актыў канструктыўных палітычных партый і грамадскіх арганізацый”. Што менавіта “прапагандуюць і тлумачаць” усе гэтыя людзі, аўтар чамусці не распавёў.

Але, як аказалася, начальнік аддзела ідэалогіі Аляксандр Маркачоў і старшыня гарвыканкама Дзмітры Бонахаў незадаволены працай прапагандыстаў.

Д. Бонахаў загадаў падначаленым уплываць на людзей, а асабліва на моладзь, не колькасцю, а якасцю. “Неяк у нас прынята, што, скажам, флаеры раздаюць толькі фірмы на сваіх мерапрыемствах, а не аддзел моладзі і гаркам БРСМ. А чаму б і ў перадвыбарчай кампаніі не наладзіць нейкія відовішчныя акцыі, шоў для моладзі? Бо прайшлі тыя часы, калі абыходзіліся палітінфармацыяй, гармонікам і буфетам на выбарчым участку”, - цытуе словы старшыні гарвыканкама газета “Бабруйскае жыццё”.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international