Баранавічы: Рашэнне аб утварэнні ўчастковых камісій абскарджваецца ў судзе

2010 2010-11-05T16:06:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 лістапада старшыня мясцовай філіі Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца (на здымку) накіраваў скару ў гарадскі суд на рашэнне выканкаму аб фарміраванні ўчастковых камісій.  Справа ў тым, што Баранавіцкая гарадская арганізацыя ТБМ вылучыла Сяргея Гоўшу, Карнея Пятровіча і Рыгора Грыка ў склад участковых выбарчых камісіяў, але адпаведна рашэнню гарвыканкама ад 3 лістапада ўсім прадстаўнікам аб`яднання ва ўключэнні ў камісіі было адмоўлена. Сябры ТБМ указваюць у скарзе, што гарвыканкам за 6 хвілін зацвердзіў склад 66 участковых камісіяў агульным спісам, без абмяркавання вылучаных кандыдатур. Прадстаўнікі ТБМ, якія прысутнічалі на пасяджэнні гарвыканкама, на свае пытанні: чаму ж усё-такі іх не ўключылі ў склад участковых камісій, адказу не атрымалі.

У сваёй скарзе старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ Віктар Сырыца адзначыў, што Выбарчы кодэкс дазваляе фармаваць участковыя камісіі ў складзе ад 5 да 19 сяброў. Аднак ні адна ўчастковая камісія, куды вылучаліся нашыя прадстаўнікі, не сфармавана ў максімальна дапушчальным колькасным складзе. Заяўнік дадае, што вылучаныя прадстаўнікі ТБМ з`яўляюцца вядомымі ў горадзе людзьмі, маюць багаты вопыт удзелу ў выбарчых кампаніях рознага ўзроўню ў рознай якасці. Кожны з іх прайшоў выбарчую кампанію ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, мясцовыя Саветы. С. Гоўша і К. Пятровіч удзельнічалі ў міжнародных місіях у якасці назіральнікаў за выбарамі.

Віктар Сырыца лічыць рашэнне выканкаму ў адносінах да прадстаўнікоў арганізацыі дыскрымінацыйным, звязаным з прынцыповай і крытычнай пазіцыяй ТБМ і сяброў аб’яднання адносна дзеючай улады.

У сваёй скарзе Віктар Сырыца просіць гарадскі суд прызнаць рашэнне гарвыканкама ад 3 лістапада незаконным і абавязаць гарвыканкам прыняць новае рашэнне аб фармаванні ўчастковых выбарчых камісій з уключэннем ў іх склад прадстаўнікоў грамадскага аб`яднання “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international