Кіраўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” правялі прэсавую канфэрэнцыю з нагоды затрыманьня Аляксандра Казуліна.

2006 2006-03-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 сакавіка на 19 гадзінаў Аляксандар Казулін і амаль усе затрыманыя ягоныя паплечнікі былі выпушчаныя з міліцэйскіх пастарункаў. Супраць кандыдата ў Прэзідэнты заведзена дзьве крымінальныя і адна адміністратыўная справа па факце хуліганства ў палацы чыгуначнікаў. Пасьля вызваленьня, Казулін даў інтэрвію Радыё Свабода, у якім паведаміў, што сапраўды разьбіў у пастарунку партрэт Лукашэнкі, бо лічыць, што толькі адзін чалавек у нашай дзяржаве мог даць каманду на такія неправавыя дзеяньні ў адносінах кандыдата на прэзыдэнта і яго давераных асобаў.
"Нашая краіна – гэта краіна залюстроўя і таталітарнага беззаконьня. Дыктатура ёсьць дыктатура. Калі Лукашэнка здыме мяне, як кандыдата на прэзыдэнта, ён пакажа сваё бясьсільле. І ўся яго хвалёная падтрымка народу ёсьць блефам. Бо ён баіцца і Казуліна, і ўласнага народу”, - сказаў Аляксандар Казулін. - Я думаю, што сёньня стала відавочна абсалютна ўсім. І калі нехта яшчэ сумняваўся з боку міжнароднай грамадзкасьці і Расеі, то думаю, што апошнія сумневы разьвеяныя. Дыктатар ірвецца да ўлады і ня спыніцца ні перад чым. Можа ўжыць сілу і зброю. Тое, пра што ён казаў, што будзе бараніць сваю ўладу з аўтаматам у руках да апошняга патрону”.

За некалькі гадзінаў да вызваленьня Аляксандра Казуліна калегі па партыі правялі прэс-канфэрэнцыю ў партыйным офісе. На яе прыйшлі прадстаўнікі недзяржаўных і замежных мэдыяў, але журналістаў з дзяржаўных газэт і тэлебачаньня не было, хаця запрашаліся ўсе. Пра тое, што адбывалася з гэты дзень у Палацы чыгуначнікаў, дзе зьбівалі і затрымлівалі кандыдата ў прэзыдэнты, і каля Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі, падрабязна распавялі сьведкі тых падзеяў. Гэта былі кіраўнік штабу Казуліна Мечыслаў Грыб, давераная асоба кандыдата праваабаронца Алег Волчак, жонка Казуліна Ірына.
Менчук Юрый Радзівіл распавёў пра тое, як невядомыя людзі ў цывільным абстралялі ягоны аўтамабіль каля райаддзела міліцыі, дзе трымалі Аляксандра Казуліна. Як вынікае з расказу Юрыя, ягоны знаёмы спрабаваў перадаць яму фотаапарат са здымкамі затрыманьня людзей побач з міліцыяй, але знаёмага высачылі і затрымалі за некалькі мэтраў да аўтамабіля. Юры паспрабаваў ад’ехаць, але пачуў стрэлы, да таго ж адзін з нападнікаў разьбіў шкло аўтамабіля. Малады чалавек кінуў аўтамабіль і ўцёк. Вось што ён заявіў журналістам: “Мне было проста цікава, што адбываецца ў краіне, што адбываецца з Казуліным. Ніякіх проціпраўных дзеяньняў я не рабіў, толькі сядзеў у аўтамабілі і назіраў за тым, што адбывалася на адлегласьці 100 мэтраў. Я ў шоку. Ніколі не думаў, што такое можа адбыцца ў нас. Цяпер я ведаю, што такое “дэмакратыя па-лукашэнкаўску”.

Мечыслаў Грыб, дарэчы, генэрал міліцыі, назваў “злачынствам” тое, што ўлады зрабілі з Казуліным і папярэдзіў, што за гэтыя дзеяньні вінаватыя панясуць адказнасьць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international