Светлагорск: Склад УВК не змяніўся з выбараў у мясцовыя саветы

2010 2010-11-05T14:00:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nogi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежныя назіральнікі, якія прысутнічалі на паседжаннях выканкамаў па стварэнні ўчастковых камісій, здзіўляліся і абураліся - як можна за 10 ці 15 хвілін стварыць 60 ці 70  камісій? Прагаласаваць адразу за ўвесь спіс, не абмяркоўваючы кандыдатур? На тых паседжаннях выканкамаў наіўным назіральнікам растлумачылі, што праекты камісій, за якія галасавалі вокаімгенна і аднагалосна, былі падрыхтаваны загадзя адмыслова створанымі “рабочымі групамі”.

Аналіз утвораных у Светлагорску ўчастковых камісій паказвае, што стварэнне “рабочых групп”, якія “рыхтавалі праекты”, было марнаваннем часу і, напэўна, дзяржаўных грошай. Такія “праекты” змог бы падрыхтаваць нават школьнік, які можа раздрукаваць дакумент - напрыклад, рашэнне Светлагорскага райвыканкама ад 10.03.2010 аб утварэнні ўчастковых камісій па выбарах у мясцовыя Саветы. Бо, як высветлілася, ва ўчастковых камісіях па выбарах прэзідэнта працуюць тыя ж самыя людзі. І рашэнні выканкама аб утварэнні камісій - на мясцовых выбарах і цяперашніх прэзідэнцкіх - практычна ідэнтычныя.

Так, Пралетарскі ўчастак №1, размешчаны ў ДК энергетыкаў, складаецца з 13 чалавек. Гэта камісія ў абсалютна такім жа складзе працавала і на мясцовых выбарах-2010. У ёй змяніўся толькі адзін чалавек. Больш за тое, 8 сябраў камісіі вылучаны працоўнымі катектывамі структурных падраздзяленняў філіяла Светлагорскай цеплаэнергацэнтралі РУП “Гомельэнерга”.

Інтэрнацыянальны ўчастак №2. Колькасць сябраў камісіі - 15, з якіх 11 былі ў гэтай жа камісіі на мясцовых выбарах у мясцовыя саветы.

Камсамольскі ўчастак №3. На мінулых выбарах камісія складалася з 15 чалавек - усе яны прысутнічаюць і ў гэтай камісіі. Толькі зараз камісія складаецца з 19 чалавек, таму дабавіліся 4 новыя сябры.

Першамайскі ўчастак №4 - на выбарах у мясцовыя саветы камісія складалася з 13 чалавек, з якіх 10 прысутнічаюць і ў гэтай камісіі, але паколькі камісія павялічылася да 15 чалавек, то з'явіліся “новыя” асобы.

Будаўнічы ўчастак №5 – з 15 сябраў камісіі 11 працавалі ў гэтай жа камісіі на мясцовых выбарах.

Пушкінскі ўчастак №6 - з 11 сябраў камісіі 10 засталіся з мясцовых выбараў.

Кастрычніцкі №7 - з 13 сябраў камісіі 12 працавалі тут жа на мясцовых выбарах.

Юбілейны №8 - з 13 сябраў камісіі 11 працавалі ў гэтай жа камісіі на выбарах у мясцовыя саветы.

Кіраўскі ўчастак №9 - камісія ў складзе 13 чалавек, напэўна, і не распускалася з мясцовых выбараў, бо нават ніводнага прозвішча ў камісіі не змянілася.

Савецкі №10 - з 13 сябраў камісіі 10 - тыя ж самыя людзі, што і на мясцовых выбарах.

Палескі №11 - з 15 сябраў камісіі 10 працавалі на мінулых выбарах. Толькі на мясцовых выбарах камісія складалася з 13 чалавек.

Маладзёжны ўчастак №12. На мінулых выбарах камісія складалася з 9 чалавек, і ўсе яны зараз у “новай” каміссіі. Дадаліся 2 чалавекі, таму што цяперашняя камісія складаецца з 11 чалавек.

Чырвонаармейскі №13. З 9 сябраў камісіі 8 працавалі тут жа на выбарах у мясцовыя саветы.

Сацыялістычны №14. З 13 сябраў камісіі 11 працавалі ў ёй на мінулых выбарах у мясцовыя саветы.

Піянерскі №15. З 19 сябраў камісіі 16 працавалі на мінулых выбарах у мясцовыя саветы.

Напэўна, для аб'ектыўнасці дастаткова аналізу 15 участковых камісій.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international