Катаваньні пад увагай праваабаронцаў

2010 2010-11-05T12:48:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gvalt2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Група праваабаронцаў з розных беларускіх праваабарончых арганізацый падрыхтавалі альтэрнатыўны даклад ў Камітэт па катаваннях ААН. Даклад тычыцца абавязацельстваў Беларусі згодна з Канвенцыяй ААН супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць відаў абыходжаньня і пакараньня. Гэта першы альтэрнатыўны даклад па катаваньнях, які будзе прадстаўлены ў ААН у снежні і ўжо вясной 2011 года разгледжаны ў камітэце супраць катаванняў.
- “Дадзены даклад з'яўляецца рэакцыяй праваабаронцаў на чацвёрты перыядычны даклад, прадстаўлены Беларуссю ў ААН за апошнія дзесяць гадоў, і ахоплівае многія аспекты як правапрымяняльнай дзейнасьці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, так і пракурорскага нагляду”, - патлумачыла праваабаронца Эніра Браніцкая.
- “Наш даклад ўтрымлівае некаторую аб'ектыўную крытыку дзяржавы, мэтай якой было ўсебакова паказаць наяўныя праблемы, кшталту неаб'ектыўнага расследаваньня выпадкаў катаваньняў або неналежных ўмоваў ўтрыманьня ў пенітэнцыярных установах Беларусі. Аднак мы гатовыя сумесна з пракуратурай, МУС і іншымі дзяржаўнымі органамі канструктыўна падыходзіць да вырашэньня гэтых праблем, як на заканадаўчым, так і на правапрымяняльнай узроўні”, паведаміў праваабаронца Сяргей Усцінаў.
Праваабаронцы лічаць, што менавіта сумесныя з уладамі дзеяньні дапамогуць выкараніць катаваньні ў Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international