Магілёў: Пры паўторным падліку подпісаў за Някляева стала больш, за Міхалевіча - менш

2010 2010-11-05T11:08:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель.

Праваабаронца Барыс Бухель.

Пасля пераліку подпісаў членамі Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі г.Магілёва колькасць сабраных подпісаў за прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Уладзіміра Някляева іх аказалася большай на 614, чым было пададзена членамі яго ініцыятыўнай групы ў гэтую камісію, а за Міхалевіча іх колькасць зменшылася на 1555. Пра гэта паведамляе праваабаронца Барыс Бухель.

Сваю памылку члены Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі тлумачаць выключна як тэхнічную.

Кіраўнік выбарчага штабу Аляксея Міхалевіча Юры Стукалаў дапускае, што пры падачы подпісаў у раённую камісію члены выбарчага штабу кандыдата маглі памыліцца.

“Я дапускаю, што пры падачы падпісных лістоў у Кастрычніцкую раённую выбарчую камісію мы маглі памыліцца, але ж не настолькі!” - гаворыць Юрый Стукалаў.

Нагадаем, што дагэтуль, гэтая ж камісія пры падліку подпісаў за Уладзіміра Някляева не далічыла 1220 подпісы, сабраныя актывістамі ў яго падтрымку. У другога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Аляксея Міхалевіча пасля пераліку подпісаў іх колькасць скарацілася на 1555 штук. Раней лічба перабора складала 1727 подпісаў.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што такая памылка ўзнікла з-за нізкага ўзроўню падрыхтоўкі членаў раённай выбарчай камісіі.

“У Ленінскай раённай выбарчай камісіі такіх праблем няма, - гаворыць праваабаронца, - там вопытны склад, чаго не скажаш пра членаў Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі. У адмовах апазіцыянерам быць членамі гэтай камісіі даваліся фармуліроўкі кшталту “адсутнасць вопыта”… Да чаго прыводзіць адсутнасць вопыта арганізацыі палітычнай кампаніі мы ўжо пераканаліся на прыкладзе непалітызаваных людзей”.

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international