Назіральнік ад СНД па Брэсцкай вобласці называе выбарчы працэс дэмакратычным

2010 2010-11-05T09:50:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bahyt-dasanaujpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бахыт Дасанаў

Бахыт Дасанаў

Доўгатэрміновыя назіральнікі ад СНД сцвярджаюць, што берасцейшчына падрыхтавана для правядзення выбараў. На сайце абласной газеты “Заря” www.zarya.by размешчаны артыкул пад назвай “Берасцейшчына ўжо зараз гатова да правядзення выбараў…”.

У Брэсцкай вобласці кіраўніком аддзелу штаба місіі назіральнікаў ад СНД абраны намеснік дырэктара дэпартаменту па супрацоўніцтву ў сферы бяспекі і супрацьдзеянню новым выклікам і пагрозам выканкаму СНД Бахыт Дасанаў.

У сваім інтэрв’ю газеце спадар Дасанаў адзначыў, што ён заўважыў  факт шырокага прадстаўніцтва ў камісіях членаў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. У тым ліку і апазіцыйных. А гэта сведчыць аб дэмакратычнасці выбарчага працэсу. Акрамя таго, назіральніку спадабаўся наўпросты Інтэрнэт доступ да любой інфармацыі, якая тычыцца выбараў, а гэта, па ягоным меркаванні, забяспечвае іх максімальную адкрытасць і празрыстасць.

Бахыт Дасанаў асабіста назіраў, як збіраюцца подпісы за Аляксандра Лукашэнку, Уладзіміра Някляева і Яраслава Раманчука -  “нідзе з боку мясцовай улады і праваахоўчых органаў гэтаму не было ніякіх перашкодаў” заявіў доўгатэрміновы назіральнік.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international