Затрымалі за “антыдзяржаўную агітацыю”

2010 2010-11-05T09:14:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У сераду 3 лістапада ў Менску затрымалі маладафронтаўца Эдуарда Лобава. Сёньня юнак падае скаргу на дзеяньні міліцыянтаў. Эдуарду прыпісалі распаўсюд “антыдзяржаўнай агітацыі”, але склалі толькі пратакол канфіскацыі.

Затрыманьне адбылося ў сераду вечарам. З міліцэйскай машыны некалькі супрацоўнікаў МУС пабеглі спачатку за сябрам Эдуарда, пабачыўшы як той ляпіў інфармацыйную абвестку на трубу. Маладафронтаўца супрацоўнікі МУС не дагналі. На Эдуарда Лобава, які знаходзіўся побач, таксама не зьвярнулі аніякай увагі.

Аднак праз 15 хвілінаў тая ж самая машына пад'ехала да Эдуарда, каб даглядзець асабістыя рэчы юнака. Пабачыўшы сымболіку Пагоні на пашпарце і маладафронтаўскія абвесткі, міліцыянты паведамілі сведкам, які знаходзіліся побач, што гэта забароненая сымболіка й антыдзяржаўная агітацыя.

Эдуарда Лобава затрымалі на 3 гадзіны. У пастарунку ў хлопца канфіскавалі тры сотні аб'яваў і склалі адпаведны пратакол канфіскацыі.

Супрацоўнікі міліцыі настойліва прасілі маладафронтаўца ізноў падыйсьці ў адзьдзел міліцыі пры першым патрабаваньні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international