Брэст: Хто можа прысутнічаць на паседжаннях па фармаванні камісій?

2010 2010-11-04T18:28:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/varvashevich-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Григорий Варвашевич

Григорий Варвашевич

Жыхар Брэста Рыгор Варвашэвіч падаў у мясцовы гарвыканкам скаргу на дзеянні кіраўніцтва Адміністрацыі Ленінскага раёна абласнога цэнтра, якое адмовіла яму ў магчымасці прысутнічаць на паседжанні, дзе разглядалася пытанне аб стварэнні на тэрыторыі раёна ўчастковых выбарчых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Па словах Варвашэвіча, яшчэ 25 кастрычніка ён падаў у раённую адміністрацыю заяву, у якой прасіў дапусціць на дадзенае паседжанне. Заява была прынята галоўным спецыялістам агульнага аддзела Таццянай Раманюк і ніякіх пярэчанняў не выклікала.

Аднак за дзень да плануемага паседжання, якое прайшло 3 лістапада, па пошце Рыгор Варвашэвіч атрымаў ліст за подпісам першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі раёна Людмілы Змачынскай, у якім паведамлялася, што яго прысутнасць на паседжанні будзе «неправамоцнай". Спаслаўшыся на артыкул 34 Выбарчага кодэкса РБ, чыноўніца сцвярджае, што на паседжанні органаў, якія ўтвараюць камісіі, маюць права прысутнічаць толькі прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў і грамадзян, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі.

Рыгор Варвашэвіч з такой трактоўкай не згодны і лічыць, што парушаюцца яго правы як выбаршчыка, паколькі ў частцы 1 артыкула 13 Выбарчага кодэкса сцвярджаецца, што падрыхтоўка да выбараў праводзіцца адкрыта і галосна.

"У адпаведнасці з гэтым артыкулам можна зрабіць выснову, што кожны выбаршчык мае права прысутнічаць на паседжаннях дзяржаўных органаў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў", - падкрэслівае Варвашэвіч ў сваёй скарзе.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international