Ва ўчастковых камісіях Віцебшчыны – менш за 0,25% апазіцыянераў

2010 2010-11-04T17:55:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viciebshchyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ад Партыі БНФ у камісіі не ўдалося трапіць нікому, а ад партыі “Справядлівы свет”, якая вылучыла ў склад участковых камісій 50 прэтэндэнтаў, у камісіі трапілі толькі 18 чалавек. Прычым, падкрэслівае старшыня абласной арганізацыі партыі “Справядлівы свет” М.Селівашка, трапіць у камісіі партыйцам удалося толькі ў рэгіёнах:

- У Полацку ўключылі 7 чалавек з 9, у Оршы – 6 з 11, у Аршанскім раёне 3 з 6, у Талачынскім 1 з 3 і ў Наваполацку – 2, з двух прапанаваных. Але ў Віцебску не ўключылі ніводнага нашага прадстаўніка. Усе тры раённыя выбарчыя камісіі палічылі, што вартых гэтай справы ў нашых шэрагах няма.

Ад Партыі БНФ у рэгіёнах вылучаўся ўсяго 1 чалавек: Пётр Куцкін у Гарадку. Яго ва ўчастковую камісію не ўключылі. Усе 24 прадстаўнікі былі “забракаваныя” і ў Віцебску.

Ад АГП ва ўчастковыя камісіі вобласці дапусцілі тры чалавекі. І яшчэ ў камісіі ў трапілі некалькі прадстаўнікоў  грамадскай арганізацыі “Самакіраванне і грамадства”. Але гэта невядомыя ў рэгіёне актывісты, а пераважна тыя,  каго мясцоваая  “вертыкаль” пакуль што ведае мала . Так, у Гарадку ў склад камісій уключылі двух прадстаўнікоў грамадскага аб'яднання "Самакіраванне і грамадства": Анатоля Аўсюкова і Таццяну Касьянаву, але адмовілі Леаніду Гаравому,  дэпутату Гарадоцкага райсавета 24 склікання, сябру руху “За свабоду”, выдаўцу інфармацыйнага бюллетэня “Гасцінец”.

Зьвесткі пра пэрсанальны склад участковых выбарчых камісій  разьмешчаны толькі на інтэрнэт-старонцы http://rossony.vitebsk-region.gov.by/vybory_presidenta Расонскага райвыканкаму – тамтэйшыя ўлады зрабілі гэта першымі.

Паводле паведамлення БелТА, ва ўчастковыя камісіі ўклічына 130 прадстаўнікоў КПБ, 11 сябраў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці і 1 вылучэнец ад Беларускай аграрнай партыі. Таксама працаваць на выбарах будуць і прадстаўнікі 15 грамадскіх аб’яднанняў. Найбольш масавае прадстаўніцтва ў камісіях маюць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (1885 чальцоў камісій),  БРСМ (647), Беларускі саюз жанчын  (588), Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў (493).

Усяго сфармавана  911 участковых камісій, у склад якіх увайшлі 11458 чалавек. Такім чынам, колькасць прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў вобласці менш за 0,25 % ад агульнага ліку абраных.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international