Светлагорск: На 60 выбарчых участкаў – двое дэмакратычных прадстаўнікоў

2010 2010-11-04T17:06:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svietlahorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 22 прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, якія былі вылучаны ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, райвыканкам уключыў у камісіі толькі двух чалавек. Зусім не ўключаны прадстаўнікі Партыі БНФ – паводле інфармацыі райвыканкама, пратакол аб іх вылучэнні меў памылку.

Абодва ўвайшоўшыя ў камісіі – сябры партыі “Справядлівы свет”. Пенсіянерка Ірына Сарычава ўключана ў камісію Маладзёжнага ўчастка № 12, цэнтр якога знаходзіцца ў інтэрнаце рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Светлагорскае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно” (па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 106). Прадпрымальнік Сяргей Заверцень стаў сябрам камісіі Ламаносаўскага ўчастка № 29 – яго цэнтрам з’яўляецца сярэдняя школа № 2 (што на вуліцы Цітова, 1). Гэтыя ўчасткі нельга лічыць тыповымі для Светлагорска: участак № 12 ахоплівае старыя кварталы, дзе жывуць пераважна пенсіянеры; участак № 29 – гарадская ўскраіна, занятая індывідуальнай забудовай.

Астатніх 8 чалавек, якія былі вылучаны ад раённай арганізацыі партыі “Справядлівы свет”, райвыканкам не палічыў патрэбным уключыць у камісіі. Для кіраўніка гэтай арганізацы Святланы Міхальчанкі, якая да выхаду на пенсію была дырэктарам школы, не знайшлося месца ў камісіі ўчастка № 25. Прадпрымальніку Генадзю Жулеге на гэтых выбарах ужо двойчы адмовілі ва ўключэнні ў выбарчыя камісіі: спачатку – у  раённую, а цяпер – і ва ўчастковую № 10. Невартым для камісіі ўчастка № 15, на меркаванне выканкама, з’яўляецца і дырэктар гарадского центра дыягностыкі аўтамабіляў Сяргей Дайнэка, які два гады таму вылучаўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэты спіс працягваюць Аляксандр Грышчанка (участак № 3), Валянціна Конанава (участак № 7), Марыя Кухарэнка (участак № 9), Андрэй Сівалап (участак № 28), Таццяна Юркевіч (участак № 30). Дарэчы, усе, хто вылучаўся ад “Справядлівага свету”, былі вылучаны таксама грамадзянамі шляхам збору подпісаў.

Не ўключаны ў камісіі і вылучэнцы ад Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ: Тэльман Маслюкоў (участак № 4), Віктар Ахрамчук (участак № 16) і Мікалай Бусел (участак № 45). Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Ул. Кукар паведаміў сябру гэтай партыі Вадзіму Болбасу, які здаваў у райвыканкам пратакол аб вылучэнні, што дакумент, падпісаны старшынёй Рады Валерыем Пуціцкім (г. Рэчыца), меў памылку: замест райвыканкама ён адрасаваўся ў Прэзідыюм райсавета.

Усяго ў Светлагорскім раёне 60 выбарчых участкаў. У працы камісій хацелі ўдзельнічаць і шэраг беспартыйных грамадзян, якія вылучаліся незалежна ад уладаў. Гэта Наталля Піянзіна (участак № 1), Уладзімір Кішкурна (ўчастак № 8), Аляксей Козінцаў (ўчастак № 17), Мікалай Масейчук (участак № 18), Ірына Захарава (участак № 20), Ігар Песікаў (участак № 23), Валянціна Стукач (участак № 26), Сяргей Вяжнавец (участак № 27), Сяргей Стасько (участак № 57). Яны былі вылучаны шляхам збору подпісаў, і ўсім ім таксама адмоўлена ва ўключэнні ў камісіі.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international