Хоцімск: Актывістаў БНФ “Адраджэнне” не ўключылі ў склад участковых камісій

2010 2010-11-04T16:54:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bnf-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паседжанне адміністрацыі Хоцімскага райвыканкама, на якім зацвярджаўся склад участковых выбарчых камісій, адбылося 1 лістапада.

Усяго ў раёне было ўтворана 17 участковых выбарчых камісій. Па колькаснаму складу - дзьве камісіі ў складзе пяці чалавек і астатнія 15 складаюцца з сямі чалавек. Усяго ў працы камісій задзейнічана 119 чалавек.

У склад участковых выбарчых камісій 35 чалавек было вылучана шляхам збору подпісаў і падачы адпаведных заяваў, 12 чалавек ад працоўных калектываў, 73 чалавекі ад грамадскіх аб’яднанняй і адзін чалавек быў вылучаны ад Камуністычнай партыі Беларусі.

Два чалавекі ад ГА БНФ “Адраджэнне” Сяргей Петражыцкі, які вылучаўся ў склад першага Ленінскага выбарчага ўчастаку і Васіль Землякаў, які вылучаўся ў склад трэцяга Наберажнага выбарчага ўчастка ў склад камісій не патрапілі.

Актывіст Валеры Каранкевіч адзначае, што з пададзеных 121 кандыдатуры ў склад участковых выбарчых камісій не ўключылі толькі актывістаў ГА БНФ “Адраджэнне”, а ўсе астатнія прайшлі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international