БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ ПАТРАБУЕ ПРЫЦЯГНУЦЬ ДА АДКАЗНАСЦІ АСОБАЎ, ВІНАВАТЫХ У ЗБІЦЦІ І ЗАТРЫМАННЯХ ЖУРНАЛІСТАЎ

2006 2006-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае рашучы пратэст у сувязі з затрыманнямі і збіццём журналістаў, што адбыліся 2 сакавіка ў Мінску.
Раніцай людзі ў цывільным з прымяненнем фізічнай сілы перашкодзілі прафесійнай дзейнасці журналістаў беларускіх і замежных СМІ. Пацярпелі карэспандэнт агенцтва Reuters (Масква), расійскі грамадзянін Дзмітрый Мaдорскі, які быў вымушаны звярнуцца па медыцынскую дапамогу, а таксама журналіст агенцтва БелаПАН; Сяргей Пульша. Пазней С.Грыц, В.Фядосенка, Ю.Дарашкевіч былі затрыманыя каля Кастрычніцкага РУУС, але ў хуткім часе адпушчаныя. Блізу 12 гадзін каля Кастрычніцкага РУУС былі затрыманыя карэспандэнт "Комсомольской правды в Белоруссии&"; Алег Улевіч, журналіст "Белгазеты&"; Дзмітрый Брушко, а таксама супрацоўнік прэс-службы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Казуліна Андрэй Максімаў. А.Улевіч пры затрыманні быў жорстка збіты.
Беларуская асацыяцыя журналістаў звяртае ўвагу супрацоўнікаў праваахоўных органаў, што арт. 39 закона "Аб друку і іншых СМІ"; прадастаўляе журналістам права прысутнічаць у раёнах стыхійных бедстваў, аварый і катастроф, ваенных дзеянняў, мясцовасцях, дзе абвешчана надзвычайнае становішча, на мітынгах, дэманстрацыях, на месцы іншых грамадска значных падзеяў і перадаваць адтуль інфармацыю.
У дзеяннях асобаў, якія затрымлівалі і збівалі журналістаў, угледжваюцца прыкметы складу злачынства, прадугледжанага арт. 198 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, а менавіта - стварэнне перашкодаў законнай прафесійнай дзейнасці журналіста, здзейсненае з прымяненнем гвалту альбо з пагрозай яго прымянення, знішчэннем альбо пашкоджаннем маёмасці, замахам на правы і законныя інтарэсы журналіста.
Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе высветліць асобаў, вінаватых у затрыманнях і збіцці журналістаў, і прыцягнуць іх да адказнасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international