Барысаў: Працэдура праверкі подпісаў - без назіральнікаў

2010 2010-11-04T12:21:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/naziranniezabaronena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікі Барысаўскай раённай выбарчай камісіі, якім было забаронена на мясцовым узроўні назіраць за праверкай сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў, аспрэчылі гэта рашэнне ў Мінскай абласной выбарчай камісіі.

У сваю чаргу Мінская абласная выбарчая камісія прызнала забарону на назіранне за працэсам праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў, аддадзеных за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, правамернай. «У адпаведнасці з арт. 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, назіральнікі маюць права прысутнічаць на паседжанні адпаведных камісій, а не пры правядзенні названых працэдурных мерапрыемстваў », сказана ў адказе, падпісаным старшынёй Мінскай абласной камісіі А.А. Васільевым.

Такім чынам, у Барысаве праверка сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў праходзіць без назірання.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international