У Магілёве перасьледуюць актывістаў штабу Мілінкевіча

2006 2006-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла радыё Свабода, Магілёўскі абласны штаб кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна вымушаны быў пераехаць на новае месца. Кіраўнік штабу Юрась Новікаў арандаваў памяшканьне як прыватная асоба некалькі гадоў. Але менавіта цяпер гаспадаром кватэры зацікавіліся ўлады.

Да яго некалькі разоў прыходзілі міліцыянты, цікавіліся, чаму туды ходзяць людзі, хто яны і чым займюцца. Спачатку гаспадар нагадваў, што гэта ягоная прыватная ўласнасьць, але пасьля апошняга наведваньня міліцыянтаў ён папрасіў кватарантаў пакінуць памяшканьне.

* * *
Сябра ініцыятыўнай групы Мілінкевіча Ўладзімер Хаманееў быў затрыманы ўчастковым міліцыянтам, калі расклейваў выбарчыя аб’явы ў пад’езьдзе ўласнага дому. Спадар Хаманееў паспрабаваў даказаць, што дзейнічае адпаведна з выбарчым заканадаўствам, але трапіў у міліцэйскае аддзяленьне.

Там яго трымалі некалькі гадзінаў. Склалі пратакол аб тым, што затрыманы расклейваў аб’явы ў недазволеным месцы. У затрыманага канфіскавана сто аб’яваў пра тэлевыступ Казуліна 2 сакавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international