Жабінка: Ва ўчастковых камісіях прадстаўнікоў палітычных партый не будзе

2010 2010-11-04T11:48:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dahody.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У раёне створана 21 участковая камісія, дзе будуць працаваць 247 чалавек. У тым ліку 165 (67%) жанчын, 35 (14%) - моладзь да 30 гадоў. 233 (94%) сябра камісій маюць вопыт правядзення выбараў. Аб гэтым паведаміла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Жабінкаўскага райвыканкама Святлана Азольс, якая з'яўляецца сакратаром тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

Ні адной заяўкі ад прадстаўнікоў палітычных партый не паступала. Галоўным спосабам вылучэння стала падача заяў ад грамадзян (40% ад ліку ўключаных у камісіі). Акрамя таго, у выбаркамах будуць шырока прадстаўлены вылучэнцы грамадскіх аб'яднанняў-Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, РГА “Белая Русь”, ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў - дэлегавалі 94 чалавекі (38%). Прадстаўнікоў працоўных калектываў у камісіях 55 (22%).

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international