Мазыр: Склад выбарчых камісій вызначалі таямнічыя “працоўныя группы”

2010 2010-11-04T11:23:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cieliapun_mazyr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кандыдат  у дэпутаты Гомельскага аблсавета  Уладзімір Целяпун, сябра Партыі БНФ

Кандыдат у дэпутаты Гомельскага аблсавета Уладзімір Целяпун, сябра Партыі БНФ

Праваабаронца Уладзімір Целяпун накіраваў на імя старшыні Мазырскага выканаўчага камітэта заяву, у якой просіць прадаставіць рашэнне аб ўтварэнні “працоўнай группы”, якая разглядала кандыдатуры на ўключэнне ў склад участковых выбарчых камісій.

2 лістапада ў Мазырскім райвыканкаме адбылося паседжанне пад старшынствам Уладзіміра Дворніка па ўтварэнні ўчастковых выбарчых камісій раёна на якім прысутнічаў праваабаронца Уладзімір Целяпун. Дакладчык – начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама і адначасова сакратар ТВК Вераніка Байкова ў сваім выступе спаслалася на тое, што ўсе пададзеныя ў выканкам дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў былі разгледжаны і абмеркаваны “працоўнай групай”.

З яе слоў стала вядома, што менавіта гэтай “працоўнай групай” было падрыхтавана рашэнне райвыканкама па складу ўчастковых выбарчых камісій Мазырскага раёна. Дакумент быў раздадзены перад паседжаннем. Самімі членамі райвыканкама на гэтым паседжанні абмеркавання кандыдатур ва ўчастковыя камісіі не праводзілася.

“Ні ў мясцовай газеце “Жыццё Палесся” (орган райвыканкама), ні на сайце Мазырскага райвыканкама не было апублікавана рашэнне па ўтварэнню гэтай «працоўнай группы», яе кампетэнцыі, правах і абавязках, увогуле, паўнамоцтвах”, - піша ў заяве праваабаронца Уладзімір Целяпун і просіць прадаставіць яму рашэнне Мазырскага райвыканкама па ўтварэнню гэтай “працоўнай группы”.

Акрамя гэтага, правааборонцу цікавіць працэдура разгляду кандыдатур на ўключэнне ў склад участковых выбарчых камісій гэтай “працоўнай групай”. Ён просіць “азнаёміць яго з матэрыяламі “працоўнай группы” па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій”.

“Прашу тлумачэнняў: згодна з якімі заканадаўчымі актамі магчыма ажыццявіць назіранне за дзейнасцю і працай гэтай «працоўнай группы»”, – подкрэслівае ў сваім лісце правааборонца.

Заява накіравана на імя старшыні райвыканкама Уладзіміра Дворніка 3 лістапада.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international