Вядомага лунінецкага актывіста Віталя Каратыша прымусілі напісаць заяву аб звальненьні з працы за ўдзел ў перадвыбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча.

2006 2006-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На грамадзкага актывіста, які працаваў дырэктарам мясцовага Дому культуры, некалькі разоў складалі пратаколы аб незнаходжаньні на працоўным месцы. Нядаўна Віталя Каратыша выклікаў на размову кіраўнік аддзелу культуры Лунінецкага райвыканкаму. Чыноўнік прымушаў яго напісаць заяву аб звальненьні на ўласнае жаданьне. Калі б ён не пагадзіўся, яму пагражаў бы артыкул “незнаходжаньне на працоўным месцы”, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Па словах В. Каратыша, яму таксама сказалі, што яго «палітычная пасада» кіраўніка штабу А. Мілінкевіча па Лунінецкім раёне не сумяшчальная зь дзяржаўнай працай. На думку грамадзкага актывіста, яго прафэсійная дзейнасьць якраз зьвязаная з выкананьнем абавязкаў па-за межамі свайго кабінэту. Аб гэтым Віталь Каратыш напісаў у тлумачэньні раённаму чыноўніку. Аднак гэты аргумэнт не падзейнічаў на прадстаўніка райвыканкаму. У выніку грамадзкі актывіст вымушаны быў падпісаць заяву аб звальненьні пры ўмове, што на ягоным месцы застанецца рэкамэндаваны ім спэцыяліст.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international