Смаргонь: На прадстаўнікоў апазіцыі квота ў камісіях не распаўсюджваецца

2010 2010-11-04T08:00:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smargon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 лістапада быў вызначаны склад участковых выбарчых камісій ў Смаргонскім раёне. Траім прадстаўнікам апазіцыі было адмоўлена ва ўключэнні іх у гэтыя камісіі. “Правільныя” спісы ўжо былі сфармаваныя да пачатку паседжання.

Заявы на ўключэнне ў склад УВК у Смаргоні падавалі двое сябраў Партыі БНФ і адна прадстаўніца БСДП (Г). Магчыма, гэта падштурхнула вылучыць у склад камісій яшчэ некалькіх “лішніх” кандыдатур.

Галасаваць вырашылі не спісам, як звычайна, а па асобах, але на гэтым дэмакратычнасць скончылася, бо галасавалі толькі па трох асобах -- з апазіцыйных партый. Ніводнага голаса не было “за”. Да таго ж у кожнага ўдзельніка паседжання, які меў права голаса, ужо меліся гатовыя спісы.

Праваабаронца Алесь Дзергачоў, які прысутнічаў на паседжанні, спытаўся, чаму не уключылі прадстаўнікоў апазіцыйных партый, напрыклад вылучэнку БСДП (Г) -- канструктыўную і кваліфікаваную жанчыну. На гэта старшыня паседжання адказаў: “Бо не было такой прапановы райвыканкама”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international