Віцебскія пенсіянеры КДБ і МВД нагадваюць дзейнай уладзе пра тое, што "кожны чалавек мае права на свабодныя і чэсныя выбары".

2006 2006-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Двое жыхароў Віцебска - пенсіянер КДБ Ануфрый Рамановіч і пенсіянер МУС Аляксандар Мікулін - накіравалі ў сродкі масавай інфармацыі зварот да кандыдатаў у прэзыдэнты, сілавых структураў, прадстаўнікоў мясцовае ўлады ды іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Як паведаміла радыё Свабода, зварот прысьвечаны тэме прэзыдэнцкіх выбараў і прымеркаваны да пачатку працы 3-га Усебеларускага народнага сходу. Спадары Рамановіч і Мікулін пішуць, што іхная мэта - нагадаць дзейнай уладзе пра тое, што “кожны чалавек мае права на свабодныя і чэсныя выбары”. Таму яны зьвяртаюцца да кіраўнікоў усіх ўзроўняў з патрабаваньнем “не перашкаджаць волевыяўленьню грамадзян, не выконваць загады, якія пярэчаць нормам закону і скіраваныя супраць чалавечых правоў свабод”.
Пэнсіянэры КДБ і МУС нагадваюць дзяржаўным чыноўнікам пра тое, што яны будуць несьці “пэрсанальную адказнасьць за невыкананьне або неадпаведнае выкананьне сваіх службовых абавязкаў.” Зьвяртаючыся да простых беларусаў, яны просяць іх зрабіць сумленны выбар 19-га сакавіка.

Зварот заканчваецца словамі “Далоў ізаляцыю Беларусі, мы - эўрапейская дзяржава!”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international