Наваполацк: Тры базавыя за напад на зборшчыкаў подпісаў

2010 2010-11-03T18:10:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_skonchany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Наваполацку адбыўся суд над Дзмітыем Парэчыным, які 11 кастрычніка ў п’яным выглядзе напаў на зборшчыкаў подпісаў сяброў ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева Валерыя Шаўчэнку і Міхаіла Чадаева.

Суд кваліфікаваў напад на зборшчыкаў як “дробнае хуліганства” паводле артыкула 17.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь пра адміністратыўныя правапарушэнні. Паколькі Дзмітрый Парэчын цалкам прызнаў сваю віну, суд пакараў яго мінімальным штрафам у памеры 105 000 беларускіх рублёў (тры базавыя велічыні). Разгляд справы адбываўся паводле міліцэйскага пратакола. Спробы зборшчыкаў дадаць да справы паказанні сведкаў вынікаў не далі.

Валерый Шаўчэнка лічыць, што правапарушальніка трэба судзіць за спробу перашкодзіць дзеяньням адказнай асобы падчас выбарчай кампаніі, а не як звычайнага п’янага хулігана, і звядзенне справы да дробнага хуліганства  можа прывесці да паўтарэння непрыемных інцыдэнтаў падчас агітацыйнай кампаніі. Пацярпелыя зборшчыкі не згодны з рашэннем суда і збіраюцца яго абскарджваць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international