Рэчыца: Каго не ўключаюць у камісіі?

2010 2010-11-03T18:01:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uvahodzabaroneny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паседжанне Рэчыцкага райвыканкама праходзіла 2 лістапада. Пры фармаванні ўчастковых камісій нават былі агучаныя крытэры, па якіх адбіраліся сябры камісій - вопыт ўдзелу ў папярэдніх выбарчых кампаніях, колькасьць калектыву, які вылучыў свайго прадстаўніка, дзелавыя якасці прэтэндэнтаў.

У выніку па дадзеных крытэрыях падышлі: 338 чалавек, якія вылучаліся ад грамадзян шляхам збору подпісаў, 117 - ад працоўных калектываў, 191 - ад розных прафсаюзаў, 75 - ад Беларускага саюза жанчын, 12 - ад ветэранаў, 39 - ад "Белай Русі", 10 - ад БРСМ. Ад апазіцыйных партый у камісіі ўключаныя толькі 5 чалавек - 1 ад Партыі БНФ (вылучаліся 7) і 4 ад партыі "Справядлівы свет" (вылучаліся 9). У склад участковых камісій не ўключылі нікога ад АГП, Грамадскага аб'яднання БНФ "Адраджэньне" і КПБ.

На пытанне, чаму не ўключылі ў камісію прадстаўніка ад ГА БНФ "Адраджэньне", які мае вопыт працы ў камісіі на апошніх парламенцкіх выбарах, дырэктара прыватнага прадпрыемства Шабетніка А.В., старшыня Рэчыцкага райвыканкама Шостак П.Н. адказаў: "З ім немагчыма дамовіцца".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international