Івацэвічы: з 444 сябраў участковых камісій - 4 вылучэнца ад палітычных партый

2010 2010-11-03T17:51:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grupy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Усяго ў Івацэвіцкім раёне было створана 53 ўчастковыя камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Палітычныя партыі вылучылі чатырох сваіх прадстаўнікоў, і ўсе яны трапілі ў склад выбаркамаў. Пры гэтым адзіны прадстаўнік Партыі БНФ Павел Дойлід уключаны ў адну з камісій, якая будзе працаваць непасрэдна ў раённым цэнтры, у той час як вылучэнцы Камуністычнай партыі Беларусі (Васіль Хмялеўскі, Іван Богук, Аляксандр Якушаў) патрапілі ў склад выбаркамаў, сфармаваных у малых населеных пунктах .

Цікавая сітуацыя склалася на выбарчых участках, утвораных ў медыцынскіх установах. Так, на ўчастку для галасавання, які размесціцца ў Цэнтральнай раённай бальніцы ў Івацэвічах, усе сябры камісіі з'яўляюцца супрацоўнікамі гэтай установы аховы здароўя, а выбаркам ва ўчастковай бальніцы гарадскога пасёлка Косава апынуўся самым малалікім ў раёне (у яго ўключана толькі 5 чалавек).

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international