Хворага на грып палітзьняволенага Міколу Статкевіча міліцыянты адвезьлі замест шпіталю ў сьпецкамэндатуру

2006 2006-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла радыё Свабода, 1 сакавіка кіраўнік Берасьцейскага абласнога штабу Аляксандра Мілінкевіча Юры Губарэвіч зьбіраўся перадаць апазыцыйнаму палітыку пасьведчаньне аб тым, што Статкевіч зьяўляецца даверанай асобай кандыдата на прэзыдэнта. Але спадару Губарэвічу не ўдалося гэтага зрабіць: “Мне забаранілі перадаць пасьведчаньне, але Мікола Статкевіч пасьпеў мне расказаць, што, калі ён вяртаўся з працы дадому да свайго бацькі, там яго ўжо чакалі міліцыянты, супрацоўнікі камэндатуры. Ведаючы, што ён хворы, яны прапанавалі яму сабраць рэчы і паабяцалі завезьці ў шпіталь. Аднак па дарозе Статкевічу сказалі, што ў шпіталь ён не паедзе, а паедзе ў памяшканьне камэндатуры, дзе й будзе далей знаходзіцца і лячыцца”.

У памяшканьні інтэрнату няма магчымасьці згатаваць ваду. Апроч таго, паводле ўнутраных інструкцыяў, там не прадугледжана харчаваньне. Людзі, якія адбываюць пакараньні, мусяць харчавацца самастойна. Раней Мікола Статкевіч казаў, што ў інтэрнаце вельмі халодна. Акрамя таго ён не выключае, што яго адправяць у нейкі іншы рэгіён, як гэта адбылося з Андрэем Клімавым. Ён упэўнены, што з набліжэньнем даты выбараў супрацоўнікі спэцкамэндатур атрымалі што да палітвязьняў адпаведныя загады.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international