Суд над старшынёй Страйкама прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь Валерыем Леванеўскім перанесены на 2 красавіка, на 12.00. Да суда Валеры Леванеўскі будзе знаходзіцца пад вартай. Такое рашэньне вынес 1 красавіка суддзя суда Савецкага раёну г. Мінску Руслан Казадаеў (па інфармацыі Хартыі-97)

2003 2003-04-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Страйкаму прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь Валеры Леванеўскі быў затрыманы раніцай 1 красавіка за ўдзел 12 сакавіка ў Народным маршы “За лепшае жыцьцё!” на плошчы Незалежнасьці каля Дому ўраду тры невядомыя асобы ў цывільным. Леванеўскі разам з сваімі калегамі прыехаў у Мінск з Горадні для правядзеньня акцыі “Паход у парлямэнт”, наладжаны Страйкамам прадпрымальнікаў. Мэта акцыі – адмена новых дэкрэтаў Аляксандра Лукашэнкі аб сацыяльным страхаваньні і аб адзіным падатку. Страйкам плянаваў правесьці да сьценаў “парлямэнту” як мага большую колькасьць людзей, незадаволеных гэтымі дэкрэтамі і прымусіць “парлямэнт” адмяніць гэтыя дэкрэты. Аднак ужо з 9 раніцы Дом ураду быў ачэплены супрацоўнкамі міліцыі. Валеры Леванеўскі і яго сын Уладзімер былі затрыманыя адразу, як толькі пад’ехалі да плошчы Незалежнасьці і выйшлі з машыны. Трое мужчынаў схапілі іх, запіхнулі ў аўтамабіль “Жыгулі” і зьвезьлі ў Савецкі РУУС Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international