Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў чарговую скаргу з Віцебска

2010 2010-11-03T15:04:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stambrouskianatol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Віцебска Анатоль Стамброўскі

Грамадскі актывіст з Віцебска Анатоль Стамброўскі

Напрыканцы верасня бягучага году Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў пад №1987/2010 скаргу грамадскага актывіста з Віцебска Анатоля Стамброўскага.

У сваёй скарзе А. Стамброўскі паведамляе наступнае:

“12 верасня 2009г. я накіраваў у Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт заяву аб правядзенні пікетавання ў абарону правоў, свабодаў і законных інтэрасаў грамадзян. Падчас пікетавання я хацеў данесці да жыхароў г.Віцебска інфармацыю аб парушэннях службовымі асобамі заканадаўчых нарматыўных патрабаванняў.

Аднак улады адмовамі мне ў правядзенні пікетавання, матываваўшы забарону тым, што сваёй акцыяй я буду перашкаджаць руху пешаходаў.

Адмову Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта ў правядзенні пікетавання, паводле дзейснага заканадаўства, я абскардзіў у судзе Кастрычніцкага раёна г.Віцебска, Віцебскім абласным судзе і Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь. Аднак мае скаргі былі пакінутыя без задавальнення. Гэта значыць, суды адмовілі мне ва ўзнаўленні маіх грамадзянскіх і палітычных правоў. Тым самым, мінуючы ўсе магчымыя працэдуры абароны правоў ад самаўпраўнасці ўладаў унутры краіны, я вырашыў звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека.

Права на публічнае выказванне свайго меркавання гарантаванае артыкулам 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, гэта права не мае ніякіх умоваў, акрамя як захаванне працэдуры падачы заявы ў выканаўчыя органы ўлады аб правядзенні пікетавання.

Я як законапаслухмяны грамадзянін падчас правядзення мерапрыемства не збіраўся парушаць правы грамадзян, у тым ліку і права іх вольнага перасоўвання па горадзе. Тым больш, што ў пікетаванні збіраўся ўдзельнічаць толькі я адзін і ў прынцыпе (фізічна) не мог ствараць перашкоду руху пешаходаў і гарадскога транспарта. Таму падстава, па якой улады адмовілі мне ў правядзенні пікетавання, з'яўляюцца надуманымі і незаконнымі.

   Больш за тое, добраахвотна ўсклаўшы на сябе абавязкі па арганізацыі і правядзенні масавага мерапрыемства, я гарантаваў бяспеку навакольным, а таксама мінімальныя выдаткі і нязручнасці пры правядзенні пікетавання для гарадскіх дзяржаўных арганізацый і ўстаноў,  фірмаў, гарадской гаспадаркі і фізічных асобаў.

Таму лічу, што з боку органаў дзяржаўнай улады былі парушаныя мае грамадзянскія і палітычныя правы ў частцы адмовы ў правядзенні пікетавання з мэтай публічнага выказвання свайго меркавання.

На падставе выкладзенага і кіруючыся арт.арт. 1, 2 Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта па грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП),

ПРАШУ:

Прызнаць дадзеную скаргу прымальнай для разгляду ў Камітэце па правах чалавека ААН і прыняць рашэнне, па якім прызнаць скаргу абгрунтаванай, а Рэспубліку Беларусь парушальнікам артыкула 19 часткі 2 Факультатыўнага пратакола да МПГПП.

Прапанаваць Рэспубліцы Беларусь ухіліць дапушчаныя парушэнні і аднавіць мае правы, а таксама пакрыць мне маральную шкоду праз грашовае кампенсаванне”.

Адзначым, што больш за 70%  скаргаў віцяблянаў у Камітэт па правах чалавека ААН тычацца забароны ці перашкодаў з боку ўладаў у правядзенні палітычнымі ці грамадскімі актывістамі масавых мерапрыемстваў - шэсцяў, мітынгаў і пікетаванняў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international