Слонім: На паседжанні па фармаванні УК не пажадалі бачыць незалежнага журналіста

2010 2010-11-03T11:37:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/machalina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Мачаліна

Алена Мачаліна

Сёння, 3 лістапада, у памяшканні Слонімскага райвыканка адбылося паседжанне па фармаванні ўчастковых камісій Слонімскага раёна. Паседжанне праходзіла з 7.50 да 8.20.

За 10 хвілін да пачатку паседжання журналіст незалежнай “Газеты Слонімскай” патэлефанаваў кіруючай справамі Слонімскага райвыканкама Алене Мачалінай і папрасіў дазволу папрысутнічаць на паседжанні па фармаванні ўчастковых камісій. Але спадарыня Мачаліна сказала, што паседжанне ўжо ідзе, таму журналіст на яго спазніўся. Хаця да пачатку паседжання заставалася яшчэ 10 хвілін.

На паседжанне трапіў доўгатэрміновы назіральнік на выбарах па Слоніму Іван Шэга. З яго словаў, фармаванне ўчастковых камісій адбылося па ранейшым сцэнары. І пакуль так і невядома, хто ад дэмакратычных партый і арганізацый трапіў ва ўчастковыя камісіі. Даведацца пра гэта можна толькі тады, калі спісы камісій апублікуе мясцовая раёнка. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international