ЦВК паслядоўна не знаходзіць парушэнняў заканадаўства падчас збору подпісаў за Лукашэнку

2010 2010-11-03T10:24:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-cvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Жыхар Азёраў (Гродзенскі раён) Канстанцін Дзмітрыеў атрымаў на сваю скаргу ў ЦВК афіцыйны адказ за подпісам Лідзіі Ярмошынай. У ім сцвярджаецца, што факты парушэння выбарчага заканадаўства не пацвердзіліся.

Канфлікт у Азёрах узнік тады, калі адзін з прадстаўнікоў мясцовага сельскагаспадарчага вытворчага комплекса (СВК) Міхаіл Каршакоўскі загадаў падначаленым прынесці пашпарты і збіраў подпісы за Аляксандра Лукашэнку ў працоўны час. Больш таго, у падпісных лістах было прозвішча іншага зборшчыка подпісаў – А.Кужэлінава, які займае пасаду намесніка старшыні СВК “Азёры” па ідэалагічнай працы. Падпісацца было прапанавана нават Канстанціну Дзмітрыеву, які не мае беларускага грамадзянства.

І вось падчас выезду на месца прадстаўніка ЦВК дзеля “праверкі фактаў”, ніякіх парушэнняў не было выяўлена. Характэрна, што прадстаўнік ЦВК, імя якога застаецца невядомым, не палічыў патрэбным нават сустрэцца з Канстанцінам Дзмітрыевым.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international