Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні 7 лістапада пікета за перайменаваньне станцыі метро "Плошча Леніна"

2010 2010-11-03T10:04:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адказ папярэднюю заяву атрымаў 2 лістапада кіраўнік Менскай гарадзкой арганізацыі "Малады Фронт" Эдуард Лобаў.  Суб'екты моладзевай кааліцыі "Новае Пакаленьне" меліся правесьці 7 лістапада, у гадавіну бальшавіцкага перавароту, на плошчы Незалежнасьці пікет са зборам подпісаў за перайменаваньне станцыі мэтро "Плошча Леніна".

Адпаведная заяўка была пададзеная 21 кастрычніка ў Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт. У лісьце, які даслалі з выканкаму, намесьнік старшыні Менгарвыканкама У.В.Калтовіч матывуе адмову забаронаю праводзіць пікеты бліжэй, чым за 200 мэтраў ад пераходаў мэтрапалітэна.

"Нас абурае адказ Менгарвыканкама, — камэнтуе адказ Эдуард Лобаў. — На плошчы Незалежнасьці заўсёды адбываецца безьліч мерапрыемстваў, да таго ж мы падавалі заяўку не на масавае мерапрыемства, а на пікет па зборы подпісаў."

Арганізатары зазначаюць, што пікет 7 лістапада праводзіць ня будуць, але ў гэты дзень адбудзецца збор подпісаў за перайменаваньне станцыі мэтро "Плошча Леніна", на што ніякіх дазволаў не патрабуецца.

"Мы не жадаем, каб станцыя мэтро пад адной з галоўных плошчаў нашай сталіцы мела імя ката," — кажуць арганізатары збору подпісаў.

Нагадаем, неўзабаве пасьля абвяшчэньня дзяржаўнага сувэрэніэту Беларусі, сталічная плошча Леніна была перайменаваная ў плошчу Незалежнасьці. Гэтак жа сама сталі аб'яўляць станцыю мэтро, разьмешчаную на плошчы. Аднак у 2003 годзе станцыі вярнулі першапачатковую назву — "Плошча Леніна". У адміністрацыі мэтрапалітэна тады заяўлялі, што афіцыйнага рашэньня аб перайменаваньні станцыі "Плошча Леніна" ў "Плошчу Незалежнасьці" і, адпаведна, наадварот, ніколі не прымалася. Наконт гэтага былі толькі вусныя распараджэньні кіраўніцтва Мінгарвыканкама.

Паказальна, што камуністы зьнішчылі толькі ў сваёй, сацыялістычнай дзяржаве, болей людзей, чым фашысты ва ўсім сьвеце: паводле кнігі “Потери народонаселения в ХХ веке” (В. Эрлихман, М., 2004г) злачынства фашыстаў вымяраюцца 18,5 мільёнамі чалавек; камуністычны рэжым толькі у СССР зьнішчыў 19 мільёнаў чалавек. Гэта самыя сьціплыя лічбы, Салжэніцын, напрыклад, спасылаючыся на розныя крыніцы, гаворыць аб 40 мільёнах забітых.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international