У Мінску затрыманыя і збітыя журналісты

2006 2006-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

2 сакавіка ў Мінску ад рук прадстаўнікоў праваахоўных органаў пацяпрелі шэраг журналістаў беларускіх і замежных СМІ. Раніцай некалькі чалавек пацярпелі ў будыку ДК Чыгуначнікаў, а блізу 12.00 каля Кастрычніцкага РУУС былі затрыманыя некалькі прадстаўнікоў СМІ: паводле папярэдніх звестак, сярод іх - карэспандэнт "Комсомольской правды в Белоруссии" Алег Улевіч (у яго сур'ёзная траўма носу), журналіст "Белгазеты" Дзмітрый Брушко, а таксама супрацоўнік прэс-службы А. Казуліна Андрэй Максімаў.

Прадстаўнікі прэсы раніцай прыйшлі ў ДК Чыгуначнікаў разам з ініцыятыўнай групай кандыдата А. Казуліна, які хацеў зарэгістравацца дэлегатам на Усебеларускі сход, які адбываецца ў Мінску сёння. Як распавёў БАЖ фотакарэспандэнт "Associated Press" Сяргей Грыц, у будынку ДК А. Казуліна павалілі на падлогу і пачалі збіваць, а потым выпіхнулі на вуліцу. Зачыніўшы дзверы будынку, унутры якога засталіся прадстаўнікі СМІ, журналістаў схапілі і трымалі, не дазваляючы карыстацца фота- і відэакамерамі.
Паводле Н. Шыдлоўскай, у гэты час А. Казуліна працягвалі збіваць; сярод тых, хто гэта рабіў, быў маёр Дзмітрый Паўлічэнка. Як паведаміў Сяргей Грыц, ад маёра Паўлічэнкі пацярпеў таксама тэлеаператар агенцтва "Reuters", які прыехаў з Масквы: журналіста павалілі на зямлю і білі нагамі, рассекшы броў. Па словах карэспандэнта БелаПАН Сяргея Пульшы, яго асабістыя "ахоўнікі" ўдарылі яго ў вока.
Журналістаў трымалі ў будынку, пакуль А. Казуліна не вывезлі з месца падзеяў. Па словах Н. Шыдлоўскай, зараз кандыдат Казулін знаходзіцца ў Кастрычніцкім РАУС г. Мінска. Каля будынка сабралася шмат людзей, ў тым ліку і прадстаўнікоў прэсы.
Па звестках БАЖ, акрамя АР і Reuters, сведкамі і ўдзельнікамі інцыдэнту ў ДК Чыгуначнікаў сталі журналісты "Нашай нівы", "Комсомольской правды в Белоруссии", агенцтваў "Інтэрфакс", БелаПАН, Радыё "Свабода" і іншых СМІ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international