Агітаваць за Мілінкевіча ў Слоніме забараняюць

2006 2006-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры агітацыйнай групы Аляксандра Мілінкевіча разьвешвалі агітацыйныя матэрыялы ў месцах, якія вызначыў раённы выбаркам. На некаторых прадпрыемствах і ў арганізацыях, куды яны прыехалі з агітацыйнымі матэрыяламі, кіраўнікі нават ня ведалі пра рашэньне Слонімскага райвыканкаму і не дазволілі расклейваць партрэты і праграму кандыдата Мілінкевіча. Аднак у большасьці месцаў гэта ўдалося зрабіць — прычым, ім паказвалі, дзе можна расклейваць плякаты.
Праз два дні агітацыйных матэрыялаў амаль нідзе няма — іх пазрывалі. Такі загад далі кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстановаў гораду, бо нібыта ня ведалі, што Слонімскі райвыканкам даў месцы на агітацыйныя матэрыялы. Зрывалі плякаты, як высьветлілася, рабочыя прадпрыемстваў і ўстановаў. Кіраўнік групы Іван Шэга распавёў радыё Свабода: “У Доме быту зрываў фатограф, у кінатэатры — кінамэханік, у крамах - прадаўцы. У адной з крамаў заўвагу зрабілі міліцыянты, маўляў, трэба адразу вывешваць партрэты ўсіх кандыдатаў, здымайце хуценька”.

Старшыня раённай выбарчай камісіі Алена Мачаліна пераканана, што агітацыйныя матэрыялы сябры ініцыятыўнай групы вывесілі не ў адпаведных месцах: "Атрымалася, што матэрыялы яны расклеілі не ў адпаведных месцах. Каб нешта павесіць, трэба зьвярнуцца да кіраўніка, і ён скажа, дзе гэта можна зрабіць, а ня вешаць на кожным слупе і дзьвярах”.

У Слоніме дагэтуль агітацыйных матэрыялаў не вывешвалі ні за каго з кандыдатаў, хаця подпісы зьбіралі за ўсіх. Са словаў Івана Шэгі, большасьць іх агітацыйнай прадукцыі ўжо зьнішчылі.

1 сакавіка Іван Шэга занёс скаргу ў раённую выбарчую камісію, а таксама рыхтуе адпаведную заяву ў пракуратуру і Цэнтральную выбарчую камісію.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international